Кітайскі мільярдэр хоча стварыць у Беларусі сістэму арэнды аўтамабіляў

Кітайскі мільярдэр хоча стварыць у Беларусі сістэму арэнды аўтамабіляў

Кітайскі мільярдэр Ван Эньпэй хоча стварыць у Беларусі сістэму арэнды аўтамабіляў з аплатай па часе эксплуатацыі. Праект мае назву “Аўтамабілі для грамадскага карыстання”. Ён абапіраецца на досвед функцыянавання падобнай сістэмы ў Кітаі. Усе асноўныя аперацыі (замова машыны, інфармацыйнае забеспячэнне, аплата паслуг) здзяйсняюцца з дапамогай мабільных сродкаў сувязі, пры гэтым выкарыстоўваецца спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Як чакаецца, асноўнымі кліентамі сістэмы арэнды аўтамабіляў будуць турысты, інфармуе БЕЛТА.

Лічыцца, што арэнда аўтамабіляў — добры дадатак да грамадскага транспарту. Дарэчы, у Беларусі ўжо рабіліся спробы запуску падобнай паслугі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі