Кітайскі футбольны фанат памылкова разбіў галаву лідару сваёй каманды
![Кітайскі футбольны фанат памылкова разбіў галаву лідару сваёй каманды](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kit_foot.png.webp?itok=6YQELKVY)
Кітайскі футбольны фанат памылкова разбіў галаву лідару сваёй каманды. Інцыдэнт адбыўся пасля матча паміж “Ляанінам” і “Сіньцзянам”. Адзін з заўзятараў хацеў трапіць піўной пляшкай у гульца сапернікаў, але прамахнуўся і трапіў у зорку “леапардаў” Гуа Айлуна.
Мяркуючы па тым, што твар футбаліста быў заліты крывёй, траўма была сур’ёзнай. Гуа Айлуна шпіталізавалі.
Відэазапіс інцыдэнту трапіў на YouTube.