Кітаянка да прыезду ў Беларусь думала, што "гэта як Паўночная Карэя"

Кітаянка да прыезду ў Беларусь думала, што "гэта як Паўночная Карэя"

Кітаянка да прыезду ў Беларусь думала, што "гэта як Паўночная Карэя". 29-гадовая Ін Менг з Ганконга аб'ехала ўжо больш за 90 краін свету. У нашай краіне яна пабывала ў Мінску і Бабруйску. Замежніца распавяла "Вячэрняму Бабруйску", што раней чула: у Беларусі людзі ходзяць шыхтом і баяцца нешта не тое падумаць.

"Але аказалася, што гэта толькі стэрэатып, — кажа замежніца. — Звычайная постсавецкая еўрапейская краіна. Тут адчуваеш сябе ў бяспецы, але пры гэтым свабодна".

Таксама Ін Менг чула, што беларускія мужчыны шмат п'юць. Пакуль ёй з гэтым не даводзілася сутыкацца. Яна кажа, што трапляліся пераважна прыемныя людзі. "Праўда, мне ў вас складана камунікаваць, паколькі амаль ніхто не валодае англійскай мовай", — працягвае аповед кітаянка. Яна прызналася, што вывучыла на беларускай мове адно слова — "дзякуй!".

У Бабруйску дзяўчына ўпершыню ў жыцці пачаставалася зефірам. Ёй вельмі спадабалася прабіваць талончыкі ў тралейбусе: "Трэба вось так ударыць з размаху!".

Кітаянка да прыезду ў Беларусь думала, што "гэта як Паўночная Карэя"
Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі