Кіроўцы ўчынілі бойку проста на дарозе (відэа)

Кіроўцу грузавой машыны не спадабаліся раней здзейсненыя манеўры легкавой. Ён напаў на дваіх мужчын, якія ехалі ў легкавіку. “Справа дайшла да паказальнага выступу спецназу і пралітай крыві”, — паведамляе Onliner.by





Паводле звестак Фрунзенскага РУУС, крымінальную справу па гэтым факце не заводзілі.





“Калі абедзве машыны спыніліся перад перакрыжаваннем у чаканні дазвольнага сігналу, кіроўца фуры выйшаў, выказаў свае прэтэнзіі другому ўдзельніку інцыдэнту, а пасля ўдарыў яго па твары. Нейкі час іншыя ўдзельнікі руху назіралі за бойкай, а пазней ўмяшаліся і разнялі канфліктоўцаў. Пасля гэтага кіроўца фуры з’ехаў, а пацярпелы звярнуўся ў РУУС з заявай — ён хоча прыцягнуць да адказнасці нападніка за яго хуліганскія дзеянні. Пацярпелы атрымаў накіраванне на медэкспертызу, у часе якой вызначаць ступень сур’ёзнасць траўмаў. Па факце інцыдэнту працягваецца праверка”, — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.