Кіроўца "Мерсэдэса" ў Іванаўскім раёне ўрэзаўся ў дом

Кіроўца "Мерсэдэса" ў Іванаўскім раёне ўрэзаўся ў дом

У аўтааварыю трапіў аўтамабіль "Мерсэдэс" у Іванаўскім раёне Брэстчыны. Здарэнне адбылося 15 кастрычніка каля 22-й гадзіны ў вёсцы Моладава, паведамляе gaibrest.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля быў 31-гадовы жыхар вёскі Астрамечава. Пры павароце налева на Т-падобным перакрыжаванні кіроўца на вялікай хуткасці не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыватны дом №53 па вуліцы Леніна.

Пры ДТЗ кіроўца атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў Іванаўскую цэнтральную раённыю лякарню.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі