Кіраўніка "Уралкалія" затрымалі ў аэрапорце пасля сустрэчы з Мясніковічам

Як паведамляе начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю "Уралкалія" Аляксандр Бабінскі, гендырэктар знаходзіўся ў Беларусі на запрашэнне прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі. Сустрэча, нібыта, адбылася, а пасля яе, у аэрапорце, Баўмгертнера затрымалі.



Як інфармуе РІА "Новости", запрашэнні прыехаць у Мінск атрымалі таксама старшыня савета дырэктароў "Уралкалія" Аляксандр Валошын і акцыянер Сулейман Керымаў, але яны не прыехалі.
 

Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах". Таксама, сцвярджаюць беларускія правахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК у "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу кампутараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".


 

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер з'яўляецца і старшынёй назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі". Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі