У Мінску затрыманы гендырэктар "Уралкалія"

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, крымінальныя справы за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі пачала Генеральная пракуратура.



Па справе праходзяць старшыня назіральнай рады БКК Уладзіслаў Баўмгертнер, сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.



Падставай для крымінальных спраў паслужылі матэрыялы пра відавочныя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах. Гэта пацягнула істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Беларусі. А шкоды "Беларуськалію" і БКК ацэньваецца ў асабліва буйным памеры.



Старшыню назіральнай рады праваахоўныя органы затрымалі і ўзялі пад варту. Пятроў, Саладоўнікаў, Яўстратаў і Самойлаў абвешчаныя ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

Гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.





Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі