Кіраўніка неафіцыйнага Саюзу палякаў зноў выклікаюць у Дзяржкантроль

У панядзелак 9 сакавіка старшыня Галоўнай Рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс павінна з’явіцца на чарговую размову ва Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці.

Папярэдні выклік Анжалікі Борыс адбыўся 27 лютага. Падчас больш як 2-гадзіннай размовы старшы інспектар органаў унутраных спраў Ханько выказаў меркаванне, што Анжаліка Борыс і яе паплечнікі дзейнічаюць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якой, на думку следчага, з’яўляецца Саюз палякаў.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс лічыць захады праваахоўнікаў пераследам польскай нацыянальнай меншасці. Яна не выключае, што можа трапіць пад крымінальны пераслед за ўдзел у незаконнай грамадскай арганізацыі і апынуцца за кратамі на два гады, інфармуе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі