Кіраўнік украінскай разведкі: На дадзены момант пагрозы з боку Беларусі няма

Кіраўнік украінскай разведкі: На дадзены момант пагрозы з боку Беларусі няма

На дадзены момант пагрозы з боку Беларусі для Украіны няма. Пра гэта кіраўнік ГУВ Кірыл Буданаў распавёў выданню “РБК-Україна”. Па яго словах, на паўднёвых межах Беларусі знаходзіцца невялікая колькасць беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.

“Гэта абсалютна планавыя мерапрыемствы беларускага войска, якія яны праводзяць. Мы ведалі пра іх за два з паловай месяцы да таго, як пачаліся першыя дзеянні. На гэтым этапе пагрозы ад беларускай арміі для Украіны няма”, — сцвярджае Буданаў.

Тым часам на апошнія пагрозы Лукашэнкі ў бок Украіны адказаў Уладзімір Зяленскі, назваўшы іх небяспечным сігналам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі