Зяленскі назваў заяву Лукашэнкі "небяспечным сігналам"

Зяленскі назваў заяву Лукашэнкі "небяспечным сігналам"

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі, якая прагучала 3 ліпеня. "Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Расію,гаварыў Лукашэнка. — ...[У РБ і РФ] фактычна адзіная армія... Наш удзел у "спецаперацыі" [вайне] мною вызначаны даўно".

"Гэта найперш небяспечна для дружалюбнага беларускага народа, для нашых суседзяў у Беларусі, тое, што ён робіць, — гаварыў Зяленскі ў нядзелю на брыфінгу ў Кіеве. — Ён павінен, мне здаецца, не ўцягваць Беларусь у захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны і парушэнне ўсіх міжнародных дамоваў, міжнароднага права ў цэлым... Небяспечным гучыць той сігнал, які быў, я думаю, што мы ўбачым з вамі вынікі гэтых сігналаў".

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што з тэрыторыі Беларусі па Украіне запускаліся ракеты. "Наколькі мне вядома, Лукашэнка тым ці іншым чынам даваў сігналы, што без яго волі былі выпушчаныя тыя ці іншыя ракеты", — сказаў ён. Цяпер жа з Мінска прагучаў іншы сігнал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі