Кіраўнік Pfizer захварэў на кавід, хоць чатыры разы прышчэплены ад яго

Кіраўнік Pfizer Альберт Бурла захварэў на COVID-19, хаця чатыры разы прышчэплены ад яго. 

Як напісаў Бурла ў сваім акаўнце ў Твітары, ён атрымаў станоўчы тэст на каранавірус. 

"Я хацеў бы паведаміць вам, што маю станоўчы тэст на COVID-19. Я ўдзячны, што атрымаў чатыры дозы вакцыны Pfizer-BioNTech, і я пачуваюся добра", — заявіў ён.

Кіраўнік Pfizer дадаў, што мае лёгкія сімптомы захворвання дзякуючы зробленым прышчэпкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.