Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў перанёс паездку ў Мінск з-за смерці кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. Яны павінны былі сустрэцца 27-28 лістапада на сумеснай калегіі МЗСаў Беларусі і Расіі. Таксама павінна была адбыцца сустрэча Лаўрова з Лукашэнкам.
Новыя даты візіту Лаўрова ў Беларусь МЗС Расіі пакуль не ўстанавіў.
Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. "Наша Ніва" са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў Макея здарыўся інфаркт, але ён не звярнуўся своечасова па медыцынскую дапамогу, бо не палічыў пагаршэнне самаадчування сур'ёзным.