Вы тут

Кіраўнік МЗС Чэхіі: "Сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі"

Якуб Кулганек / archiv.hn.cz

Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС Чэхіі. Пра гэта ў Твітары напісаў міністр замежных спраў гэтай краіны Якуб Кулганек.

Па яго словах, гэта мера ў адказ на выклік чэшскага дыпламата ў Мінску. Нагодай для беларуска-чэшскай дыпламатычнай пікіроўкі стала высылка з Чэхіі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола (БФФ) Уладзіміра Базанава

Кіраўнік чэшскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў пазіцыю, якую плануюць давесці беларускаму боку: "Сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі".

Таксаам Кулганек паведаміў, што будзе крытыкаваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі на сённяшняй сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЕ.

Уладзімір Базанаў прыляцеў у Чэхію з жаночай зборнай Беларусі па футболе. 30 лістапада чэшская паліцыя затрымала яго з жонкай. Афіцыйнай прычынай стала парушэнне каранцінных мер. 1 снежня пару выслалі з краіны. У той жа дзень МЗС Беларусі выклікаў часовага паверанага ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэра Галаксу, выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэняў інцыдэнту. 

Сам Базанаў па вяртанні ў Беларусь заявіў, што чэшская паліцыя аказвала псіхалагічны ціск на яго з жонкай і што ён знаходзіўся ў Чэхіі на абсалютна законных падставах. 

Раней Базанаў быў уключаны ў "чорны спіс" краін Балтыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.