Вы тут

Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі

Паездка ў Чэхію надоўга запомніцца спартыўнаму функцыянеру з Беларусі / pixabay.com

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі, паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Прычынай называецца "парушэнне супрацьэпідэмічных мер".

Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.

Паліцыя затрымала Базанавых 30 лістапада праз “падазрэнне ў парушэнні мер абароны, якія ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя” і вывучала законнасць іх знаходжання ў Чэхіі. Кіраўнік федэрацыі прыехаў у гэтую краіну, каб наведаць матч жаночай зборнай Беларусі з мясцовымі футбалісткамі, які ў выніку адмянілі з-за станоўчых тэстаў на каранавірус у некалькіх беларусак.

Шэраг чэшскіх палітыкаў зрабілі заявы пра тое, што прыхільніку Аляксандра Лукашэнкі "няма чаго рабіць у Еўропе". А Святлана Ціханоўская нагадала, што Базанаў — "чалавек, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе". Уладзімір Базанаў — фігурант "чорнага спісу" краін Балтыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.