Кіраўнік Магілёўскай вобласці Барыс Батура ачоліў Савет Рэспублікі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура ачоліў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Сёння на першым паседжанні яго новага складу кандыдатуру Батуры вылучыў старшыня Савета Рэспублікі 3-га склікання Генадзь Навіцкі.
Канкурэнтаў у Барыса Батуры не было і ён быў абраны на новую для сябе пасаду. Нагадаем, што ў склад Савета Рэспублікі кіраўніка Магілёўскай вобласці вылучыў Аляксандр Лукашэнка.



Даведка Еўрарадыё: Барыс Батура нарадзіўся ў 1947 годзе ў Ваўкавыску. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1970-х працаваў на мясцовым камбінаце камунальных прадпрыемстваў, прайшоў шлях ад майстра цэху да дырэктара. У 1980-х займаў адказныя пасады ў Гродненскім аблвыканкаме, звязаныя з жыллёва-камунальнай гаспадаркай вобласці. У 1987-1990 гг. - намеснік міністра, у 1990-1999 гг. - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З 2000 года працаваў старшынём Магілёўскага аблвыканкама. Быў членам Савета Рэспублікі 2-га і 3-га скліканняў.

Фота - belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі