Кіраўнік Intel сышоў у адстаўку праз раман з супрацоўнікам кампаніі

Кіраўнік Intel сышоў у адстаўку праз раман з супрацоўнікам кампаніі

Кампанія Intel абвясціла, што яе выканаўчы дырэктар Браян Кржаніч пакінуў сваю пасаду і сышоў з рады дырэктараў. Прычынай называецца яго раман з адным з супрацоўнікаў кампаніі, піша "Новая газета".

Праверка паказала, што Кржаніч парушыў палітыку карпарацыі, якая забараняе ўсім менеджарам мець блізкія кантакты з супрацоўнікамі. Пол і пасада супрацоўніка, з якім Кржаніч меў раман, не ўдакладняюцца.

Часовым выканаўцам абавязкаў прызначаны фінансавы дырэктар Intel Роберт Суон. Замену Кржанічу рада дырэктараў будзе шукаць як сярод супрацоўнікаў кампаніі, так і сярод іншых кандыдатаў.

58-гадовы Кржаніч працаваў у Intel з 1982 года. Выканаўчым дырэктарам кампаніі ён стаў у траўні 2013-га. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі