Вы тут

Кіраўнік Еўрапейскага савета — уладам Беларусі: вызваліце палітвязняў

Шарль Мішэль / Reuters

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль змясціў у Twitter кароткі зварот да ўладаў Беларусі. Ён падкрэсліў, што ўвядзенне чацвёртага пакета санкцый — гэта "яшчэ адзін моцны сігнал падтрымкі народу Беларусі". А яшчэ гэта пасыл для ўладаў.  "Вызваліце ўсіх палітычных зняволеных, — піша Шарль Мішэль. — Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.