Кіраўнік дзяржавы — беларусам: Навошта есці мяса з бульбай?!

Лукашэнка прыгадаў прапанову віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка наконт платы за наведванне паліклінік. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што можа і не варта браць у бедных людзей, лепш няхай заплацяць заможныя. Яны і хочуць падтрымаць медыцыну, перакананы Лукашэнка: "Шакуцін (Аляксандр Шакуцін — вядомы беларускі бізнэсмен) мог бы 5 мільёнаў у год заплаціць. А ў нас многа людзей багацейшых за Шакуціна!".



Аляксандр Лукашэнка выказаўся і на конт таго, што беларусы неахвотна займаюцца спортам, аддаюць перавагу адпачынку на канапе і сядзенню ў інтэрнэце. Таксама ён адзначыў, што беларусы ядуць "абы што". "Самі сябе труцім! Ну навошта есці мяса з бульбай? З'еш з селядцом, з рыбай! Як ты будзеш спаць?", — заявіў Лукашэнка.
 

Фота — УНИАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі