Кіраўнік БТ: 95% іпэшнікаў спакойна працуюць ва ўмовах указа №222

Кіраўнік БТ: 95% іпэшнікаў спакойна працуюць ва ўмовах указа №222

Большасць індывідуальных прадпрымальнікаў спакойна працуюць ва ўмовах дзеяння ўказа №222. Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў тэлепраграме "Клуб рэдактараў". Яна выйшла ў эфір 20 сакавіка на тэлеканале "Беларусь 1".

Як вядома, указ №222 патрабуе, каб прадпрымальнікі мелі дакументы аб набыцці на ўсе тавары. "У Беларусі 240 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, з іх прыкладна 9-12 тысяч не згодныя з указам. То бок, гэта прыкладна 5%. А 95% — выступаюць "за" і працуюць у рамках указа. І задаволеныя! Пры гэтым, дарэчы, падатковыя паступленні ў бюджэт павялічыліся, а зусім не зменшыліся", — цытуе БЕЛТА словы Давыдзькі.

Удзельнікі праграмы звярнулі ўвагу на тое, што акцыі прадпрымальнікаў падтрымалі апазіцыйныя палітыкі. Генадзь Давыдзька заявіў, што лідары прадпрымальніцкага руху ўсяляк спрабуюць адмежавацца ад палітыкі. Галоўны рэдактар ​​газеты "Белорусы и рынок" Валянціна Вештарт адзначыла, што палітыкі заўжды шукаюць балявыя кропкі.

А галоўны рэдактар ​​газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч выказаў меркаванне, што палітыкі (напрыклад, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч) проста хочуць паказаць, што яны існуюць і паспрабаваць стаць лідарамі працэсу. "Хочацца, каб у нас былі палітыкі нацыянальнага маштабу, каб яны прапаноўвалі нешта больш дзейснае акрамя прапановаў сабрацца і пашумець. Хацелася б, каб гэтыя энергічныя і нябесталенавітыя людзі заняліся нейкай справай для карысці дзяржавы, а не выкарыстоўвалі сітуацыю для таго, каб сябе паказаць", — заявіў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі