Кіра Найтлі сыграе Элізу Дулітл

Кампанія Columbia Pictures прыступае да здымкаў рэмейку мюзікла "Мая выдатная лэдзі", у аснову якога пакладзеная п'еса "Пігмаліён" Бернарда Шоў. Элізу Дулітл у карціне сыграе брытанская актрыса Кіра Найтлі, паведамляе Variety. У якасці аднаго з прадзюсераў праекта выступіць Кэмеран Макінтош, адзін з найбуйнейшых брытанскіх тэатральных прадзюсераў. Стваральнікі фільма маюць намер зняць карціну не ў студыі, як гэта было зроблена ў мюзікле рэжысёра Джорджа К'юкора "Мая выдатная лэдзі" 1964 года, а на рэальных вуліцах Лондана.

Фільм К'юкора, у якім ролю Дулітл выконвала Одры Хэпберн, атрымаў восем "Оскараў" амерыканскай кінаакадэміі.

Варта адзначыць, што першыя чуткі пра гэты праект з'явіліся яшчэ ў 2006 годзе.

Макінтош двойчы прадзюсаваў тэатральныя пастаноўкі мюзіклу "Мая выдатная лэдзі". Першы ў 1979 годзе, другі раз - у 2001 годзе.

Мюзікл "Мая выдатная лэдзі" упершыню быў пастаўлены на сцэне ў 1956 годзе.

Фота: www.kinodrive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі