Кім Чэн Ын павіншаваў дактароў з "перамогай над кавідам", тыя заплакалі — відэа

Кім Чэн Ын павіншаваў дактароў з "перамогай над кавідам", тыя заплакалі — відэа

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын на ўрачыстым мерапрыемстве падзякаваў вайсковым медыкам за перамогу над каранавірусам.
У сваёй прамове Кім Чэн Ын адзначыў "выключную адданасць вайскоўцаў, якія лепш за ўсіх ведаюць сапраўднае сэрца свайго камандзіра, без пярэчанняў і без ваганняў ажыццяўляюць яго задуму".

Пасля прамовы лідара ўдзельнікі мерапрыемства апладыравалі і плакалі.

На "перамогу над каранавірусам" КНДР спатрэбілася толькі 3 месяца: першы выпадак хваробы, які пацвердзілі ўлады краіны, быў зарэгістраваны толькі ў траўні 2022-га. Да гэтага ў КНДР віруса афіцыйна не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі