КХП БНФ запрашае ў суботу ўшанаваць Дзяды ў Лошыцы

КХП БНФ запрашае ў суботу ўшанаваць Дзяды ў Лошыцы

У суботу, 11 лістапада, у Лошыцкім яры ў Мінску Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ ладзіць традыцыйную акцыю ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, паведамляе "Белсат".

А 12-й гадзіне арганізатары збіраюць удзельнікаў на пляцоўцы перад Палацам культуры "Лошыцкі" па вуліцы Маякоўскага, 129.

А 12.30 шэсце пойдзе да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры — месца масавага расстрэлу рэпрэсаваных, дзе пройдзе мітынг. Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне акцыі.

Паведамляецца, што ў 1937-1941 годзе ў Лошыцкім яры было расстраляна некалькі тысяч чалавек. Дакладная лічба ахвяраў дагэтуль невядомая. Мяркуюць, што ў Лошыцкім яры знаходзяцца парэшткі ад 7 да 10 тысячаў асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі