Хірурга-трансплантолага асудзілі на 2,5 года за заклікі да санкцый

Аляксей Аляксейчык / "Наша Ніва"
Аляксей Аляксейчык / "Наша Ніва"

16 лютага Віцебскі абласны суд асудзіў медыка Аляксея Аляксейчыка на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Працэс быў закрытым.

Суддзя Яўген Буруноў прызнаў медыка вінаватым паводле арт. 361 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый).

Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён зрабіў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра.

Затрымалі медыка 5 кастрычніка 2022 года.

Раней з'яўляліся звесткі, што ўвесну 2022-га супрацоўнікі МУС атрымалі доступ да ўнутранага чата медработнікаў цэнтра, у якім абмяркоўваліся ў тым ліку і палітычныя тэмы. У 2020-м супрацоўнікі цэнтра адкрыта выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў. У выніку ў лістападзе 2020-га была звольненая дырэктарка цэнтра Наталля Канапля, пасля чаго былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў. Загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Аляксандр Мялешка быў асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі" паводле "народнага" арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі