ХАМАС адмовіўся ад чарговага перамір'я з Ізраілем

Ваенны канфлікт у сектары Газа працягваецца

Ваенны канфлікт у сектары Газа працягваецца / Reuters

Кіраўніцтва руху ХАМАС адмовілася ад новага перамір'я з Ізраілем, не задаволілі ўмовы. Аб гэтым піша Wall Street Journal са спасылкай на егіпецкія ўлады. Ізраіль разлічваў, што ХАМАС вызваліць 40 заложнікаў, у тым ліку ўсіх жанчын і дзяцей, а таксама сталых мужчын, якім патрэбная тэрміновая медыцынская дапамога. А ў абмен ізраільскія ўлады былі гатовы спыніць баявыя дзеянні на тыдзень і дазволіць дастаўку ў сектар Газа дадатковай гуманітарнай дапамогі.

ХАМАС, па дадзеных WSJ, запатрабаваў спачатку забяспечыць спыненні агню і толькі пасля гэтага быў згодны абмяркоўваць вызваленне заложнікаў. Пры гэтым у абмен на заложнікаў (іх каля ста чалавек) ХАМАС патрабуе вызваліць з ізраільскіх турмаў усіх удзельнікаў "Ісламскага джыхаду" — а гэта некалькі тысяч чалавек. Акрамя таго, прадстаўнікі "Ісламскага джыхаду", паводле звестак выдання, павінны таксама ўдзельнічаць у перамовах аб заложніках. Гэтае яшчэ адно патрабаванне ХАМАС.

Егіпецкія крыніцы Wall Street Journal пры гэтым кажуць, што адмову ХАМАС не варта разглядаць як поўны правал перамоваў. Яны лічаць, што прадстаўнікі руху спрабуюць дабіцца саступак з боку Ізраіля.

Адзначым, што, па дадзеных ізраільскіх уладаў, у ХАМАС у заложніках у цяперашні час застаюцца 129 ізраільцян, 108 з іх жывыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі