Кэці Холмс паспрабуе сябе на Брадвеі

Жонка Тома Круза, кінаактрыса Кэці Холмс у 2009 годзе паспрабуе свае сілы на тэатральных падмостках на Брадвеі.

Паводле паведамлення The New York Times, яна згуляе ў пастаноўцы п'есы Артура Мілера "All My Sons" ("Усе мае сыны") разам з Джонам Літгоў, Дайэн Уіст і Патрыкам Уілсанам.

Паставіць спектакль брытанец Сайман Макберні. Даты прэм'еры і месца, дзе будзе ісці п'еса, пакуль невядомыя.

Нагадаем, што Кэці Холмс здымалася ў такіх карцінах, як "Бэтмэн: Пачатак", "Тэлефонная будка", "Тут паляць" і ў тэлесерыяле "Бухта Доўсана". Апошняя карціна з яе ўдзелам - "Mad money" ("Шальныя грошы") - выйшла на экраны сёлета ўзімку.

Фота: www.hecklerspray.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі