КДБ распавёў пра "справу Зэльцэра" ў тэлеэфіры

Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Валерый Надтачаеў выступіў ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала. Ён распавёў пра "справу Зэльцэра" і стан здароўя амерыканскага адваката. Па словах Надтачаева, адбылося комплекснае камісійнае медыцынскае абследаванне здароўя Эмануіла Зэльцэра. Медыкі зрабілі выснову, што стан здароўя не перашкаджае ўтрымліваць яго ва ўмовах следчага ізалятара.

"Інтэрфакс" нагадвае, што на Э.Зэльцэра распачалі крымінальную справу па ч 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) і ч 1. арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

У яго канфіскавалі больш за 100 таблетак, у складзе якіх выяўленыя наркатычныя і псіхатропныя рэчывы. Гэта былбі такія лекавыя прэпараты, як "Кадэін", "Гідракадон", "Буталбітал", "Фентэрмін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі