Казахстан хоча прадаваць бензін у Беларусь

Казахстан хоча прадаваць бензін у Беларусь

Міністэрства энергетыкі Казахстана вядзе перамовы з Беларуссю і Арменіяй наконт паставак бензіну ў гэтыя краіны. Пра гэта піша lsm.kz са спасылкай на міністра энергетыкі Казахстана Каната Базумбаева.

"Цяпер абмяркоўваем пытанне з Арменіяй і Беларуссю. Яны праявілі жаданне купляць казахстанскі бензін. Таму гэта мы абмяркоўваем з краінамі — чальцамі ЕАЭС", — паведаміў чыноўнік.

Таксама Казахстан разлічвае з лютага 2019 года пачаць экспарт бензіну ў Кыргызстан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі