Кавалькова: Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады

Кавалькова: Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады

Святлану Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады. Пра гэта TUT.by заявіла яе давераная асоба Вольга Кавалькова. У аўторак літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус паведаміў, што Ціханоўская знаходзіцца ў Літве ў бяспецы.

"У Святланы не было выбару, — кажа яе давераная асоба. — Важна, што яна на свабодзе".

Паводле слоў Кавальковай, Ціханоўская з'ехала з Беларусі (ці хутчэй яе вымусілі з'ехаць) разам з даверанай асобай Марыяй Мароз, якая раней была затрыманая. Атрымліваецца, што яе вызвалілі, каб адправіць за мяжу разам з Святланай Ціханоўскай. "Аднак у закладніках працягвае знаходзіцца частка каманды Святланы", — кажа Кавалькова.

Раней ЦВК Беларусі заявіў пра перамогу Аляксандра Лукашэнкі на выбарах. Ціханоўская з гэтым не пагадзілася, запатрабавала пераліку галасоў. Яна занесла скаргу ў Цэнтрвыбаркам і мела там працяглую размову з сілавікамі. Пасля гэтага з ёй знікала сувязь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі