Кароль Нідэрландаў тайна працуе пілотам пасажырскага самалёта

Кароль Нідэрландаў тайна працуе пілотам пасажырскага самалёта

Кароль Нідэрландаў тайна працуе пілотам пасажырскага самалёта. Пра гэта распавёў сам Вілем-Аляксандр. Паводле яго слоў, ён з'яўляецца другім пілотам, выконвае рэйсы двойчы на месяц.

Пра тое, што Вілем-Аляксандр спрабуе сябе ў якасці пілота, было вядома і раней. Ён лётаў на невялікім Fokker 70, каб захаваць сваю ліцэнзію лётчыка. Але ніхто не мог падумаць, што самы вядомы жыхар Нідэрландаў працягвае гэтым займацца і пасля 2013 года, калі стаў каралём. Звычайна яго пасажырамі з’яўляюцца дзелавыя людзі, якія накіроўваюцца ў Брытанію, Нарвегію ці Германію. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, часам пасажыры пазнаюць голас караля.

50-гадовы Вілем-Аляксандр кажа, што ад працы пілотам не адмовіцца. Больш таго, ён збіраецца прайсці курсы кіравання лайнерам Boeing 737s.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі