Вы тут

Карціну з дзвярыма турэмнай камеры Мандэлы прадалі за $112 тысяч

twitter.com/bonhams1793

Карціну з дзвярыма турэмнай камеры на востраве Робен Нельсана Мандэлы (1918 — 2013) прадалі за 112 тысяч долараў. Яе выставіла на аукцыён дачка былога палітвязня і экс-прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Мандэла сам намаляваў гэтую карціну. Пасля таго як ён стаў пенсіянерам, трэба было нечым заняць вольны час, і з'явілася захапленне маляваннем.