Карбалевіч: Лукашэнка вымушаны прызнаць новую рэальнасць

Карбалевіч: Лукашэнка вымушаны прызнаць новую рэальнасць

18 лютага Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Расію на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Мяркуецца, што адным з галоўных пытанняў перамоваў стане патрэба Беларусі ў фінансавай падтрымцы РФ на фоне заходніх санкцый.

"Лукашэнка ўсе гады працы з Масквой абумоўліваў толькі адным — атрыманнем грошай, кажа ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" палітолаг Андрэй Суздальцаў. — У яго складанае эканамічнае становішча".

Палітолаг Валерый Карбалевіч паразважаў пра ступень залежнасці афіцыйнага Мінска ад Масквы на падставе апошніх выказванняў Лукашэнкі (у тым ліку і пра вывад расійскіх войскаў). "Самастойная пазіцыя Беларусі мінімізуецца, — піша ён. — ...То бок цяпер Лукашэнка ўжо не паўнавартасны гаспадар на гэтай тэрыторыі? Не ўсё ад яго аднаго залежыць? Без згоды Пуціна гэтае пытанне не вырашаецца?".

Карбалевіча здзіўляе, што Аляксандр Лукашэнка "нават не здолеў схаваць гэта, вымушаны прызнаць новую рэальнасць". "Такое прызнанне адбываецца інстынктыўна, падсвядома", — дадае палітолаг.

"Па Мінску ў Лукашэнкі рэйтынг 15% быў да міграцыйнага крызісу, адзначае Суздальцаў. — Пасля яго яшчэ ніжэй. Ніякія выбары Лукашэнка ўжо ніколі не выйграе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі