Пуцін чакае Лукашэнку ў Маскве ў пятніцу

Пуцін чакае Лукашэнку ў Маскве ў пятніцу

Аляксандр Лукашэнка збіраецца ў Расію. Як паведамляе яго прэс-служба, гэта будзе "рабочы візіт". На 18 лютага ў Маскве запланаваныя перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, абмеркаванне "шырокага кола пытанняў". Расійскі бок адзначае, што "плануецца абмеркаваць пытанні далейшага развіцця расійска-беларускіх дачыненняў стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, а таксама актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі".

Як чакаецца, на перамовах будзе ўзнятая тэма эканамічнай дапамогі з боку РФ. Лукашэнка будзе скардзіцца на заходнія санкцыі, на перакрыты транзіт калійных угнаенняў. 14 лютага ён заяўляў, што хоча абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным, "калі, у якія тэрміны, па якім графіку выводзіць адсюль [з Беларусі] Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі". Прэс-служба прэзідэнта РФ днямі анансавала магчымую сумесную заяву Лукашэнкі і Пуціна. Яны, дарэчы, не сустракаліся з канца 2021-га. Іх кантакты сёлета адбываліся па тэлефоне ці праз відэасувязь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі