Вы тут

Каранік: раней у Віцебску было 200 пнеўманій за суткі, цяпер — 20-30

Уладзімір Каранік (другі злева) у Віцебскай абласной клінічнай бальніцы / Скрыншот з відэа тэлерадыёкампаніі "Віцебск"

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік працягвае асабіста кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Віцебскай вобласці. 19 траўня ён зноў наведаў абласны цэнтр. Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Віцебск", Каранік назіраў за працай абласной клінічнай бальніцы.

Уладзімір Каранік: "І калі на піку сапраўды мы бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманій на працягу сутак, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску. Што ў прынцыпе ўжо набліжаецца да натуральнай нормы, да нармальна фону".

Міністр лічыць, што ў бліжэйшы час колькасць пнеўманій будзе і надалей змяншацца, паколькі "з некаторым спазненнем" сыходзяць сезонныя захворванні.

На раніцу 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31505 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам (+936 за суткі), памерлі 175 чалавек (+4).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.