Вы тут

Каранавірус у васьмімесячнага дзіцяці выявілі ў Лельчыцах

Каранавірус у Беларусі / sb.by

У Лельчыцах на Гомельшчыне на каранавірусную інфекцыю захварэла 8-месячнае дзіця. Пра гэта мясцовай газеце "Светлае жыццё" распавяла лекар-інфекцыяніст цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Жук.

Па стане на 27 верасня ў Лельчыцкай ЦРБ ад пнеўманій лечацца 80 чалавек, у 45 з іх дыягнаставалі каранавірус. Гэта людзі ва ўзросце ад 32 да 90 гадоў. Пры гэтым 46% з іх — у працаздольным узросце.

Па словах Жук, ёсць у лякарні і чацвёра дзяцей з пацверджаным COVID-19, у тым ліку васьмімесячнае дзіця. "Хачу адзначыць, што дзеці часцей пераносяць інфекцыю бессімптомна, але пры гэтым з'яўляюцца прамымі пераносчыкамі каранавіруснай інфекцыі", — дадае лекарка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.