Каранавірус прыйшоў у Польшчу

Каранавірус прыйшоў у Польшчу

Каранавірус COVID-19 прыйшоў у Польшчу. Улады нашай заходняй суседкі пацвердзілі першы выпадак захворвання. Па словах міністра аховы здароўя Лукаша Шумоўскага, на каранавірус праверылі каля 560 чалавек, і яго выявілі ў чалавека, які прыехаў у Польшчу з Германіі на рэйсавым аўтобусе (мужчына быў на карнавальным шэсці ў нямецкім горадзе Хайнсбергу). Ён сам звярнуўся да лекараў, калі адчуў сябе кепска, быў шпіталізаваны ў Зялёнай Гуры. Лекары кажуць, што самаадчуванне ў хворага нармальнае, але ў яго трымаецца высокая тэмпература. Людзі, якія кантактавалі з заражаным, трапілі на каранцін, паведамляе gazeta.pl.

Раней каранавірус выявілі ў іншых краін-суседак Беларусі — у Расіі, Літве, Латвіі і Украіне. У Беларусі зарэгістравана ўжо шэсць выпадкаў каранавіруса.

Колькасць заражэння каранавірусам у свеце дасягнула амаль 93 тысяч чалавек. Памерлі 3159.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі