Капскі: Футбольны клуб БАТЭ грашыма без працэнтаў дапамагае заводам

Капскі: Футбольны клуб БАТЭ грашыма без працэнтаў дапамагае заводам

ФК БАТЭ без працэнтаў дапамагае грашыма заводам-удзельнікам холдынгу, што ўзначальвае ААТ БАТЭ. Пра гэта ў эфіры БТ заявіў старшыня праўлення футбольнага клуба і гендырэктар прадпрыемства Анатоль Капскі.

“Сёння вельмі дарагія грошы, і калі іх браць у банках — гэта вельмі складана. Так, мы дапамагаем. І заводам дапамагалі, і нейкім удзельнікам холдынгу (“Аўтакампаненты” — холдынг, кіруючай кампаніяй якога з’яўляецца ААТ БАТЭ — заўв. Еўрарадыё). Пра гэта, напэўна, ніхто асабліва не кажа. Мы не тое, што проста дорым гэтыя грошы. Проста, калі неабходна, калі трэба пакрыць фінансавыя дзіры, футбольны клуб, маючы ў сваім распараджэнні свабодныя сродкі, дапамагае, і мы за гэта ні працэнта, нічога не атрымліваем”.

Хваліцца эканамічнай сітуацыяй у холдынгу няма чым, таму што па выніках мінулага года “мы атрымалі істотныя страты”, дадаў Капскі.

“Што такое аўтакампаненты? Гэта прадукты, што маюць дастаткова працяглы цыкл: ад закупкі сыравіны да атрыманні выручкі праходзіць часам некалькі месяцаў. І атрымлівалася так, што мы сыравіну, матэрыялы, камплектуючыя куплялі значна даражэй, чым вымушаныя былі атрымліваць выручку. Гэта аб’ектыўная сітуацыя, і я думаю, што мы яе пераадолеем”.

Адзначым, што ў структуру холдынгу “Аўтакампаненты” уваходзіць 11 прадпрыемстваў, у тым ліку кіруючая кампанія ААТ БАТЭ, барысаўскі завод “Аўтагідраўзмацняльнік”, гродзенскі “Белкард” і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі