Кантрабандысты “абнавілі” цягнік “Гродна — Кракаў” — знойдзена 600 пачак цыгарэт
![Кантрабандысты “абнавілі” цягнік “Гродна — Кракаў” — знойдзена 600 пачак цыгарэт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kantr_krak.jpg.webp?itok=WQAiHEH8)
Кантрабандысты “абнавілі” цягнік “Гродна — Кракаў” — 1 снежня там знайшлі буйную партыю цыгарэт. Як піша wspolczesna.pl, незаконны груз выявілі беластоцкія паліцыянты. Яны затрымалі двух чалавек, якія перавозілі два мяхі з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак. У мяхах знайшлі 600 пачак цыгарэт.
Затрыманым 25 і 26 гадоў, ноч яны правялі ў пастарунку. На наступны дзень у іх быў запланаваны суд.
Нагадаем, цягнік Гродна-Кракаў быў запушчаны 4 верасня і да гэтага часу інфармацыі аб буйных знаходак кантрабанды ў транспарце не паведамлялася