Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому
![Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/metal.jpg.webp?itok=5tDQcaK-)
Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому, паведамляе customs.gov.ru. У грузавіку іх знайшлі смаленскія мытнікі. Яны налічылі больш за 250 тысяч пачкаў цыгарэт на 15 млн расійскіх рублёў.
Паводле дакументаў, у машыне з Мінска ў горад Вяліж Смаленскай вобласці везлі металічныя пласціны. Але насамрэч іх там не было — у грузавік накідалі металалому.
![Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/img-20220530-wa0009.jpg.webp?itok=Ms-L6F1b)
customs.gov.ru
![Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/img-20220530-wa0003.jpg.webp?itok=hXehRpmG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.