Кантрабанда стала адной з прычын закрыцця памежных пераходаў на літоўскай мяжы
![Не ўсе блокпасты на беларуска-літоўскай мяжы абсталяваныя рэнтгенам / D. Umbraso/LRT](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1499250-997394-756x425.jpg.webp?itok=9b7QjKiD)
Не ўсе блокпасты на беларуска-літоўскай мяжы абсталяваныя рэнтгенам / D. Umbraso/LRT
Адной з прычын закрыцця двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы стала павелічэнне кантрабанды, піша літоўскае выданне LRT са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.
Яна патлумачыла: не на ўсіх блокпастах з літоўскага боку ёсць рэнтгенаўскае абсталяванне.
Па словах Білатайтэ, усе грузавыя патокі будуць пераведзеныя ў тыя пункты пропуску, дзе такое абсталяванне ёсць.
Паводле звестак літоўскага МУС, блізу 37 адсоткаў кантрабандных тавараў праходзяць праз памежныя кантрольна-прапускныя пункты. У ведамстве кажуць, што пасля закрыцця аднаго чыгуначнага памежнага пункта Стасілас (з беларускага боку — Беняконі) колькасць выпадкаў завозу кантрабанды ў краіну знізіліся.
Другая прычына закрыцця гэтых пагранпераходаў звязана са знаходжаннем у Беларусі вагнераўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.