Спікерка літоўскага Сейма: ізаляцыя народа Беларусі — перамога Пуціна

Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн / ELTA / Ёосвідас Элінскас

Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн / ELTA / Ёосвідас Элінскас

Ізаляцыя беларускага народа з боку краін-суседзяў была б перамогай рэжымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, лічыць спікерка літоўскага Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн.

Яна прызнае, што прысутнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК "Вагнер" палохае суседнія краіны і падахвочвае рабіць больш жорсткімі сваё стаўленне да беларускай дыяспары. Але, на яе думку, Літва павінна і далей падтрымліваць беларускую апазіцыю, піша Delfi.

"Мне здаецца, што ўся гэтая гісторыя з "Вагнерам", гэтая вагнераўская прапаганда — спроба запалохаць суседзяў. Аднак адна з мэтаў — ізаляваць народ Беларусі, свабодалюбных людзей, якія бягуць ад рэжыму Лукашэнкі, і фактычна заахвоціць суседнія краіны адгарадзіцца ад Беларусі. Я думаю, што гэта была б вялікая перамога Лукашэнкі, а заадно і Пуціна, калі б суседнія краіны зрабілі гэта", — тлумачыць сваю пазіцыю спікерка парламента.

Яна падкрэсліла, што еўрапейская дэмакратычная Беларусь з'яўляецца "жыццёвым інтарэсам Літвы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі