Канстытуцыйны суд у Малдове прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона

Канстытуцыйны суд у Малдове прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона

У аўторак, 2 студзеня, Канстытуцыйны суд Малдовы прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Ігара Дадона, перадае Радыё "Свабода".

Паводле інфармацыі малдоўскіх СМІ, падставай стала тое, што на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы паўторна адхіліў кандыдатуры сямі чальцоў урад, прапанаваныя прэм’ер-міністрам. Паводле закону, ён можа гэта зрабіць толькі адзін раз.

Пасля гэтага кроку Дадона дэпутаты кіруючай партыі звярнуліся ў суд.

Цяпер указы аб прызначэнні міністраў мусяць падпісаць або прэм’ер-міністр Павел Філіп, або спікер парламента Андрыян Канду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі