Канстанціна Кальцова аштрафуюць за спазненне на зборы "Салавата Юлаева"

25 чэрвеня распачаў трэніроўкі ўфімскі хакейны клуб "Салават Юлаеў". Пасля таго, як з Башкірыі з'ехалі Андрэй Мезін і Яраслаў Чупрыс, у камандзе Сяргея Міхалёва засталіся два беларусы – форварды Дзмітрый Мялешка і Канстанцін Кальцоў. Праўда, апошні пакуль не спяшаецца ў размяшчэнне дружыны. За што, па словах генеральнага мэнэджэра "Салавата Юлаева" Алега Гроса, і будзе аштрафаваны.

Аналагічныя санкцыі чакаюць "чэшскі дэсант", які яшчэ не высадзіўся ў башкірыі: Мікескі, Філіпа і Блацяка.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі