Вы тут

Ксёндз Завальнюк з Чырвонага касцёла праехаўся на гіраскутары (відэа)

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк / кадр з відэа

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, канонік вядомага Чырвонага касцёла ў Мінску, апублікаваў відэа сваёй паездкі на гіраскутары. Відэа з'явілася ў сацсетках. 

Мяркуючы па ўсім, паездка на гіраскутары адбылася ў ніжняй зале Чырвонага касцёла.

Жартам ксёндз Завальнюк напісаў, што рыхтуецца да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах. 

Дарэчы, улетку 2017 года кіраўнік Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч праехаўся па Мінску на ровары. Гэта быў пачатак традыцыйнай роварнай пілігрымкі ў Будслаў.