Вы тут

Кангрэсмэна ЗША абвінавацілі ў тым, што яна выпусціла на волю пяць зебраў

Зебры на волі / Fox 5

Амерыканская кангрэсвумэн Элеанор Холмс Нортан адпрэчыла абвінавачанні ў тым, што гэта яна выпусціла статак зебраў, якія тыдзень блукаюць па ваколіцах Вашынгтона.

У прэс-рэлізе і сацсетках яна настойвае, што ў яе ёсць цвёрдае алібі — дзень уцёкаў Нортан правяла ў коле сям'і.

I’ve been following the news of the zebras on the run in DC suburbs. Local news has reported that the zebras were let loose on Saturday or Sunday of last weekend, a period of time during which I was enjoying quiet time at home with family.

— Eleanor #DCStatehood Holmes Norton (@EleanorNorton) September 10, 2021

Паводле звестак СМІ, пяць зебраў збеглі 31 жніўня з загараднай фермы. Жывёлы падзяліліся на дзве групы і да гэтага часу разгульваюць на свабодзе.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла пра тое, што ў пятніцу ў Гомелі каровы збеглі з загону — адна ўпала на чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.