Вы тут

У Гомелі каровы збеглі з загону — адна ўпала на чалавека

Статак кароў​

Карова ўпала на чалавека ў Гомелі — гэта здарылася сёння днём недалёка ад Лядовага палаца, паведамляюць мясцовыя сацсеткі.

Абставіны здарэння ўдакладняюцца. Чалавек, на якога ўпала жывёла, перададзены медыкам, яго шпіталізавалі.

Заўтра ў Гомелі мае адбыцца "Мясафэст". Імаверна, менавіта для гэтага мерапрыемства прывезлі кароў, аднак яны збеглі з загону.

"У нас у двары як бы бяжыць бык. Чаго рабіць з ім? Трэба, напэўна, камусьці патэлефанаваць?" — кажа дзяўчына на відэа. Карова была заўважаная на вуліцы Броўкі, 41.

Як стала вядома, інцыдэнт адбыўся падчас падрыхтоўкі выставачных вальераў — дзве каровы збеглі падчас разгрузкі.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама таксама паведамілі аб адным пацярпелым. Падчас разгрузкі карова ўпала на нагу 51-гадовага работніка сельгаспрадпрыемства. Ён дастаўлены ў медустанову для аказання дапамогі.

Інцыдэнт у сацыяльных сетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.