Вы тут

Канец тыдня чакаецца з мокрым снегам і марознымі начамі

БЕЛТА

У пятніцу, 28 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі, а днём па Віцебскай вобласці ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі — мокры снег і дождж. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы прагназуецца 0...-5, удзень тэмпература павысіцца да 0...+6.

29 лютага месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе слізка. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы будзе 1-7 градусаў марозу, удзень чакаецца ад -1 па паўночным усходзе да +6 па паўднёвым захадзе краіны.

У першы дзень сакавіка ўначы пераважна па заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — мокры снег і дождж. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць ад -4 да +3, удзень прагназуецца 1-7 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.