Вы тут

Кандрусевіч: наша Бацькаўшчына перажывае сваю Вялікую пятніцу

Тадэвуш Кандрусевіч / tut.by

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у каталіцкую Вялікую пятніцу набажэнства ў Магілёве. Частка яго прамовы тычылася актуальнай сітуацыі ў Беларусі.

"Сёння наша Бацькаўшчына нясе крыж грамадска-палітычнага крызісу і перажывае сваю Вялікую пятніцу. Вядома, што пасля заходу сонца настае яго ўсход. Вось і пасля трагедыі на Галгофе таксама настала велікоднае світанне. Таму не будзем баяцца несці крыж нашага асабістага і грамадскага жыцця", — сказаў іерарх.

Кандрусевіч нагадаў лацінскую прымаўку: "Зямля круціцца, а крыж застаецца".

"А ў ім — збаўленне і перамога над грахом і злом", — дадаў Кандрусевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.