Канадская журналістка агалілася падчас інтэрв'ю з мэрам (відэа)

Яны абмяркоўвалі права жанчын хадзіць топлес. Задаўшы пытанне пра тое, ці могуць жанчыны ў горадзе гэта рабіць, журналістка папрасіла мэра патрымаць мікрафон, а сама агаліла свае грудзі. Спачатку чыноўнік разгубіўся, а пасля пачаў адказваць на пытанне. Мэр пацвердзіў, што жанчыны ў Кэлаўне маюць права знаходзіцца ў грамадскіх месцах з аголенымі грудзямі. У гэтым няма ніякага злачынства, адзначыў ён, але ўсё ж тактычна параіў так не рабіць.



У Канадзе ад 1996 года дзейнічае закон, паводле якога жанчыны могуць хадзіць топлес.



Пазней мэр прызнаўся, што ўся гэтая сцэна была падстроеная загадзя, інфармуе newsru.com.

Прэм'ер Сербіі стаў ахвярай эратычнага розыгрышу (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі