Вы тут

Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Канада такім чынам рэагуе на расійскую агрэсію супраць Украіны / pixabay.com

Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У "чорны спіс" трапілі 13 беларусаў (у тым ліку міністр замежных спраў Уладзімір Макей) і два прадпрыемствы з РБ (Белтэлерадыёкампанія і Белмытсервіс), якія маюць сувязі з РФ. Пад санкцыі таксама трапілі шэсць фізічных і 46 юрыдычных асоб, звязаных з Ваенна-прамысловым комплексам Расіі.

Улады Канады ўвялі забарону на экспарт у Беларусь (як і ў РФ) перадавых тэхналогій і тавараў, якія могуць быць выкарыстаны для вытворчасці зброі.

Канада такім чынам рэагуе на расійскую агрэсію супраць Украіны. Беларусь трапляе пад санкцыі як саюзнік Расіі.

Вясной 2022-га Канада ўжо ўводзіла персанальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Сярод іх — тры генералы. Гэтыя людзі "спрыялі ўварванню Пуціна ва Украіну". Яшчэ адна група сілавікоў трапіла пад канадскія санкцыі раней.

international.gc.ca

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.