Канада — чэмпіён свету па хакеі

На чэмпіянаце свету па хакеі сёння адбыліся заключныя матчы. У “суцяшальнай” сустрэчы за трэцяе месца гаспадары турніру перамаглі зборную Швецыі з лікам 3:1 (2:0, 1:0, 0:1). У фінале канадцы перайгралі фінаў 4:2 (2:0, 1:0, 1:2) і такім чынам 24 раз сталі чэмпіёнамі свету. Дарэчы, у наступным годзе менавіта Канада прыме чэмпіянат-2008, дзе беларусы згуляюць у групе “А” разам з Швецыяй, Швейцарыяй і Францыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі